Home

Advertisement

Гісторыя

  • Nov. 23rd, 2009 at 10:56 PM
1
Як можна меркаваць, што будзе праз сто год, калі ня ведаеш, што было сто год таму?

Tags:

Sep. 29th, 2009

  • 6:04 PM
5
Міт, рэлігія, навука… Гэтыя ідэялёгіі чалавецтва маюць на мэце адное ј тое ж. Яны абяцаюць надзею, надаюць моц нечаму вышэјшаму, што абавязкова мае вырашэньне любое праблемы.

Адмовіцца ад спадзяваньня ј жыць уласна вызначанымі мэтамі — значыць адасобіцца ад сыстэмы падпарадкаваньня ј выступаць суб’ектам, а не аб’ектам у дачыненьні да яе. 

Aug. 22nd, 2009

  • 7:03 PM
2
Вечаровае сонца на сыходзе лета. 
У парку адпачынку бабулі танчаць пад гармонік, скрыпку ды бубен.
Беларусы дажываюць.
А мы... Мы ніхто.

Навука

  • Jun. 6th, 2009 at 4:05 PM
4
- У мяне ж шэсьць вышэйјшых адукацыяў!
- Я толькі з адној, але разумею, навошта яна мне. 

Tags:

Прызнаньне

  • May. 7th, 2009 at 9:29 PM
7
Не праз выбітнасьць, папросту зрабілі шмат. 

Tags:

Feb. 20th, 2009

  • 10:18 PM
7
Најлепшым уладаром будзе тој, хто ськіне дэмакратыю на карысьць народа. 

Tags:

Недахоп

  • Feb. 10th, 2009 at 9:18 AM
6
 За Смаленскам катастрафічна не стае горнае сыстэмы.

Tags:

Dec. 29th, 2008

  • 6:38 PM
1
Немагчыма засвоіць усе веды. Няма правільных адказаў, ёсьць толькі наjбольш прымальныя.

Tags:

Чыя Ажэшка?

  • Dec. 14th, 2008 at 6:15 PM
6


Першаасноваю любое сапраўднае незалежнасьці зьяўляецца адасабленьне. Адно вылучыўшы сваё з процьмы навакольнага, магчыма што-кольвек будаваць на атрыманым грунце. Але ў нас чамусьці не стае часу на грунтоўнае вызначэньне крытэраў, ідэнтыфікацыя "своj-чужы" адбываецца збольшага паводле моўнае прыкметы. І ўсё. Такі вось юнацкі максымалізм. Як паказвае час, гэта прыводзіць да сумных вынікаў. Тыя, хто праз пэўныя істотныя акалічнасьці не ўжывае нашае мовы, але робіць непамерна шмат дзеля нас і нашае культуры, застаецца па-за шырокаj увагаj. Затое таму, хто ледзь засвоіў фанэтыку ды вывучыў колькі частых тутэjшых слоўцаў і часам непрыхавана маніпулюе гэтым дзеля задавальненьня ўласных вантробаў, паўсюдна могуць быць гарантаваныя гонар і павага.

Літаратура не вынятак. Абы ты пісаў па-беларуску, а што ды як — справа другасная. І ў газэце якоj артыкул напішуць, а могуць і кніжку нават выдаць... Вядома ж, колькасьць з часам пераходзіць у якасьць, але дзеля гэтага згаданая колькасьць сама павінная быць на пэўным якасным узроўні, не ніжэjшым за дасягнуты. А тым, хто выдаецца выключна па-польску ці па-расеjску, значэньня не надаецца. "Фармат" ня тоj.

Пані Ажэшка ў нас з такіх. Маўляў, няма твораў па-беларуску — значыць польская пісьменьніца. Ці сапраўды гэта так?

Эліза Паўлоўская нарадзілася ў 1841 годзе пад Гародняj у сям'і засьцянковага шляхцюка. Дзякуючы бабулі, ў хаце шанаваліся патрыятычныя польскія традыцыі, але гэта не замінула будучаj пісьменьніцы вывучыць мужыцкую мову: "Якраз тады (у маленстве) я пачула мужыцкія казкі j навучылася трохі гаварыць па-беларуску, бо мае сябры размаўлялі паміж сабою на гэтае мове, а да мяне зьвярталіся па-польску".

Літаратурнае жыцьцё Ажэшкі распачалося ўвесну 1866 году, калі ў часопісе "Tygodnik Ilustrowany" зьявілася еjнае апавяданьне "Малюнак з галодных гадоў" пра голад у беларускае прыгоннае вёсцы. У далеjшым яна піша сацыяльныя раманы, спачатку пазытывісцкія, а потым рэалістычныя. У сямідзясятых Ажэшка стаіць на чале польскага жаночага руху. Наjлепшыя свае творы пані Эліза піша ў васьмідзясятых, і ўсе яны зь беларускага цыклю.

Іменна яна адна зь першых пачала адлюстроўваць тыя тэмы, што сталіся пасьля пануючымі ў аjчынннае літаратуры. І каштоўнасьць для нас у тым, што яна не паходзіла зь сялянаў, што пісала пра іх звонку, чаго не маглі рабіць Купала, Колас ды ўсе астатнія народныя пісьменьнікі. Ажэшка імкнулася ўзьняць праблемы сялянства на агульнаграмадзкі ўзровень, прыцягнуць да іх увагу шырокага кола чытачоў, хоць нечым паспрыяць гэтаму абяздоленаму класу. Відавочна, што такіх вынікаў у тоj час немагчыма было дасягнуць, пішучы на беларускаj мове. Не было яшчэ кадыфікатараў мовы, як і мэтавае аўдыторыі, што магла б вольна чытаць па-беларуску. Але пісьменьніца не падае чыстае пальшчызны, еjныя творы багата перасыпаныя беларускімі словамі ды выразамі, асабліва ў дыялогах. А даведнік "Людзі j кветкі над Нёманам"? Што гэта, калі не сьвядомае захаваньне народных назваў расьлінаў і спосабаў іхняга карыснага ўжываньня?

Польская літаратура ня стане аддаваць столькі намаганьняў на сюжэты зь беларускага мужыцкага жыцьця, тым больш апісваць іх настолькі пэўна j дасканала. Толькі тыя людзі, каго сапраўды турбуе тутэjшы лёс, здольныя аддаць сябе такое культурнае справе. Эліза Ажэшка — ня польская, а польскамоўная пісьменьніца, чыя літаратурная ды грамадзкая дзеjнасьць дарэшты прысьвечаная нам.

Nov. 28th, 2008

  • 1:48 PM
4
Кволыя ведаюць свае правы, моцны змушае на iх забывацца.

Tags:

Зьліцьцё

  • Nov. 16th, 2008 at 5:34 PM
6
Табе ня зь кім не было так добра як сам-насам. Таму яна j стала табою.

Tags:

Вытанчаны густ

  • Nov. 15th, 2008 at 11:33 AM
7
Некаторым даспадобы слухаць радыё, астатнія карыстаюцца нажом, калі ядуць.

Tags:

Грамадзкія ролі

  • Nov. 14th, 2008 at 9:08 PM
5
- А хто Вам даў права так са мною размаўляць?
- Гэта моj сацыяльны абавязак.

Tags:

Расавая дыскрымінацыя

  • Nov. 14th, 2008 at 8:50 PM
4
- Чаму Вы пагарджаеце цёмнаскурымі?
- Бо тут ня іхняе. Альбо Вас нястрымна цягне ў Афрыку ці на Блізкі Ўсход?

Tags:

3
Ён настолькі пачуцьцёвы, што калі б ня граў на гітары, то быў бы п*дарам.

Tags:

Sep. 17th, 2008

  • 9:50 PM
7
Воля — зьнешняя праява ўнутранае незалежнасьці.

Цяжэj усьвядоміць, па які бок кратаў знаходзішся, а ня стаць вольным.

Кратам ня трэба вызначацца.

Мяжа мае ўплыў на абодва адасобленыя бакі.

Прагнуць не ўлады, а пэўнасьці.

Спакоj — канчатковы вынік любога шляху.

Tags:

Sep. 6th, 2008

  • 10:16 AM
4
Устаўшы ў чаргу па сьмерць,
Не намагаjся загадзя сысьці:
Тлумачэньня сваjго цьвердзь,
Так ці іначаj прыjдзецца знаjсьці.

І можа быць, твая чарга
Прысьпее ў тоj час,
Як зразумееш: выпала дарма
Табе прамовіць Сказ.

Jul. 18th, 2008

  • 9:59 PM
7
Завеі сьціхлі, сьнег ня тае,
І больш няма староj журбы.
Паціху промні паміраюць,
Я не адзін, мне сьняцца сны.

Паўстанцы

  • Jun. 29th, 2008 at 10:28 AM
4
Калі астатняе ня можа мець значэньня...
Калі спадзеў адно на сябе...
Калі ня здольны чакаць горшага...
Калі ня згодны папросту памерці...

May. 16th, 2008

  • 9:40 AM
6
Асоба — гэта маска, якую змушаны насіць на людзях, каб не спаганіць сапраўднага аблічча.

Tags: